Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Якія факультатыўныя заняткі вы хателі б наведваць ў 2017/2018 навучальным годзе?
Всего 14 человек

Акция "Чистый лес"

Дата: 29 октября 2015 в 13:15
190 просмотров

Сёння хочацца звярнуць увагу не толькі жыхароў мікрараёна нашай установы, але і ўсіх жыхароў нашага раёна на праблему забруджвання лесу бытавымі адходамі участкаў лесу. У час рэйдаў “Чысты лес” 17 кастрычніка 2015 года у квартале 48 Урочышча “Чортава”, паблізу аграгарадка Міжэрычы) Ваўкавыскага лясгаса Падароскага лясніцтва была выяўлена звалка бытавога смецця.

Было б не так крыўдна, калі гэта была першая выяўленая звалка ў лесе. У кастрычніку 2014 і ў сакавіку 2015 года такія ж звалкі былі выяўлены і ва ўрочышчы “Порвішкі”. Людзей не спыняе і інфармацыя ў раённай газете “Праца”. Мы не можам зразумець, навошта неабходна выкідваць смецце ў лесе, калі існуюць звалкі бытавога смецця?

 Прыроду трэба ахоўваць - гэта разумеюць вучні, якія сталі членамі школьнага    лясніцтва. Гэта  карысная і патрэбная справа павінна стаць не толькі асобнымі мерапрыемствамі, а справай жыцця чалавека на зямлі.

Праблемы, якія існуюць сёння ў вобласці экалагічнай адукацыі і выхавання ў многім тлумачацца недастатковым разуменнем значнасці свайго прыроднага акружэння для здароўя, духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту. Уменне адчуваць, разумець цаніць прыгожае ў прыродзе у многім фарміруе аблічча маладога чалавека. Над вырашэннем гэтай праблемы працуюць як кіраўніцтва, так і члены школьнага лясніцтва “Берандзеі”  нашай ўстановы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.