Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Якія факультатыўныя заняткі вы хателі б наведваць ў 2017/2018 навучальным годзе?
Всего 14 человек

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

Дата: 4 февраля 2014 в 13:11, Обновлено 4 февраля 2014 в 13:14
364 просмотра

Першая субота лютага — гэта заўсёды доўгачаканае і хвалюючае свята для тых, хто не забывае родную школу, сваіх настаўнікаў, аднакласнікаў і сяброў. Былыя выпускнікі, яны з нецярпеннем чакалі гэтай сустрэчы. Многія з іх пасля заканчэння школы раз’ехаліся па розных гарадах, многія ўжо даўно сталі педагогамі і бацькамі, і прыводзяць у школу сваіх дзяцей. Але ў гэты дзень яны адклалі свае справы, і прыйшлі ў родную школу.
Вечар сустрэчы — гэта не толькі сустрэча з былымі аднакласнікамі і педагогамі, але і яркія ўспаміны са школьнага жыцця. А ўспомніць якімі яны былі, дапамаглі будучыя выпускнікі школы. Яны падрыхтавалі святочны канцэрт і мультымедыйную прэзентацыю «Гэта было нядаўна, гэта было даўно», выкарыстаўшы архіўныя фотаматэрыялы мінулых гадоў.
На працягу мерапрыемства панаваў святочны настрой і гумар. Шмат слоў удзячнасці прагучала ў адрас настаўнікаў, класных кіраўнікоў, першым настаўнікам.
1 лютага 2014 года запомніцца усім шчырасцю, святочнасцю, цікавымі конкурсамі і гульнямі.
Да новай сустрэчы ў 2015 годзе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.