Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Якія факультатыўныя заняткі вы хателі б наведваць ў 2017/2018 навучальным годзе?
Всего 14 человек

Сустрэча школьных сяброў

Дата: 9 февраля 2015 в 12:30
293 просмотра

Першая субота лютага — гэта заўсёды доўгачаканае і хвалюючае свята для тых, хто не забывае родную школу, сваіх настаўнікаў, аднакласнікаў і сяброў. Былыя выпускнікі, яны з нецярпеннем чакалі гэтай сустрэчы. Многія з іх пасля заканчэння школы раз’ехаліся па розных гарадах, многія ўжо даўно сталі настаўнікамі і бацькамі, і прыводзяць у школу сваіх дзяцей. Але ў гэты дзень яны адклалі свае справы, і прыйшлі ў родную школу. Вечар сустрэчы — гэта не толькі сустрэча з былымі аднакласнікамі і педагогамі, але і яркія ўспаміны са школьнага жыцця. А ўспомніць якімі яны былі, дапамаглі будучыя выпускнікі школы. Яны падрыхтавалі святочны канцэрт і мультымедыйную презентацыю «Якія маладыя мы былі», выкарыстаўшы архіўныя фотаматэрыялы мінулых гадоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.