Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Якія факультатыўныя заняткі вы хателі б наведваць ў 2017/2018 навучальным годзе?
Всего 14 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2018 в 15:31
126 просмотров

Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет.
Дала мне маці гэту мову
Як спадчыну і запавет.

      21 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўстанове прайшло Свята беларускай калыханкі. 

     Знаёмства з роднай мовай у кожнага чалавека адбываецца праз маці. Ад яе мы найперш чуем  калыханку. Мерапрыемства, прысвечанае гэтым пяшчотным песням, ладзілася для вучняў пачатковых класаў і выхаванцаў рознаўзроставай групы ў музеі ўстановы. У пакоі “Беларуская хатка”  пачынаючыя экскурсаводы аформілі  невялікую люльку з “навароджаным капрызным Алесікам”. Гасцей сустракалі бацькі Алесіка (вучні 7 класа). Яны з ахвотай прымалі дапамогу супакоіць малога. Трэба сказаць, што не адразу атрымалася праспяваць песеньку на роднай мове. Большасць дзяцей ведаюць іх на рускай мове. Таму ў час свята калыханкі развучваліся. Затое, як радаваліся пачаткоўцы і дашкаляты, калі калыханкі былі вывучаны! Маленькім школьнікам дазволілі  пакалыхаць  Алесіка, выконваючы песеньку.   Завяршылася мерапрыемства словамі Віктара Шведа “10 запаведзяў”

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю  жыцця век.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.