Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Виртуальный музей

Дата: 22 декабря 2014 в 16:45, Обновлено 4 сентября 2019 в 08:07
Автор: Латош В. Д.







                      Гісторыка-краязнаўчы музей

Быў  адкрыты ў 2005 годзе. Займаемая плошча экспазіцыі эксплуатацыі 25 м. кв. 

                       Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

- Беларуская хатка : экскурсія па экспазіцыі   

-  Боль зямлі : экскурсія па экспазіцыі

- Час выбраў нас :  экскурсія па экспазіцыі

- Наша гаспадарка экскурсія па экспазіцыі 

- Гісторыя нашай школы : экскурсія па экспазіцыі 

      Характарыстыка асветніцкай дзейнасці музея:

За 2017/2018 навучальны год музей наведала 119 чалавек,было праведзена 5 экскурсій і 6 мерапрыемстваў, лекцый -1, выстаў - 2, урокаў - 18.

Визитная карточка школьного музея

Отчет о деятельности музея

Состав совета музея на 2018/2019 учебный год

План работы музея на 2018/2019 учебный год

План работы Савета музея

График экскурсий на 2018/2019 учебный год

Тематическая структура

Работа поисковых групп

11.03.2019 г. Вучні 8 класа пазнаёміліся з выставай, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.




 



 

12.02.2019 г. Гадзіна інфармавання вучняў  7-8 класа прайшла ў школьным музеі. Ціток Антон правёў экскурсію па экспазіцыі " Час выбраў нас".




 

11.01.2019 г. Ксенія Ляута знаёміць вучняў 2 класа з прыладамі, якія з даўніх часоў выкарыстоўваліся для прыгатавання ежы ў печы.  




 

21.12.2018 1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.БССР праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для існавання сучаснай беларускай дзяржавы.

Вучні пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі гісторыяй БССР.


09.11.2018 Лухтан Дзіяна пазнаёміла з выставай у музеі " Мая малая радзіма" вучняў 2 класа.




 

24.10 2018 Ляута Ксенія пазнаёміла вучняў 3 класа з глінянымі вырабамі, якія захоўваюцца ў музеі. Расказала аб іх выкарыстанні ў дамашняй гаспадарцы.




 

22.04.2017 Лекцыя "Чарнобыль у нашай памяці". Радыяктыўнаму забруджванню ў выніку аварыі падвергліся 17 еўрапейскіх краін. Асноўны ўдар прыпаў на Беларусь, Украіну, Расію. Па даных Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарноблыльскай АЭС, 23% тэрыторыі Беларусі былі забруджаны доўгажывучымі радыяктыўнымі ізатопамі, 4,8% тэрыторыі Украіны і 0,5% тэрыторыі Расіі. Адсяленне, лячэнне і аздараўленне людзей, стварэнне належных умоў для працы і жыцця на пацярпелых тэрыторыях застаюцца адной з навайважнейшых задач у развіцці нацыянальнай эканомікі і ў наш час.

03.04.2017 Лекцыя "Дзве сястры - Беларусь і Расія". 2 красавіка 1997 года быў утвораны саюз Беларусі і Расіі. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Расіі і Беларусі быў прадоўжаны ў снежні 1998 года калі ў Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб роўных правах грамадзян і Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзвюх краін. 8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы - гэта чарговы этап у працэсе збліжэння Беларусі і Расіі. З 2000 года функцыянуе Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Міністраў і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - свята ўсіх тых, хто ўдзельнічае у стварэнні саюзнай дзяржавы, кожнага чалавека, які жыве ў Беларусі і Расіі.

21.03.2017 "У Зэльвы свой герб". Прадаўжаючы знаёмства з геральдыкай Беларусі, вучні больш дасканала пазнаёміліся з гербам і сцягам г.п. Зэльва. Дзякаючы Указу кіраўніка дзяржавы "Аб афіцыйным заснаванні геральдычных сімвалаў" гістарычны герб Зэльвы набыў "другое дыханне". Абавязак усіх пакаленняў зальвян не толькі ганарыцца, але і свята шанаваць, захоўваць і любіць свой герб і сцяг.

18.03.2017 Віктарына "Як з'явіліся гербы гарадоў Беларусі. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гарадоў Беларусі, а таксама даведаліся як і адкуль у гарадоў з'явіліся гербы.

    

07.03.2017 У час экскурсіі "Вянок жаночых лёсаў" Мікіянец Дар'я расказала аб жанчынах-настаўніцах, якія звязалі свой лёс са школай. 

23.02.2017 Экскурсія "Салдаты вайны не выбіраюць". Захарка Маргарыта паведаміла аб подзвігах нашых землякоў Крукоўскага Ігара і Захарка Міхаіла, якія служылі ў Афганістане.

14.02.2017 напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Трохім Сяргей расказвае аб подзвігу свойго дзядзькі Захарка Міхаіла Іванавіча, які праходзіў тэрміновую службу ў Афганістане.

28.01.2017 актыўнымі ўдзельнікамі збору экспанатаў з'яўляюцца Сарока Аляксандра (8 кл.), Трохім Сяргей (11 кл.), Ціток Валерый (11 кл.), Кароза Аляксандр (10 кл.) Казак Настасся (11 кл.). Трохім Сяргей знаёміць вучняў з новым экспанатам музея.

21.01.2017 на занятках гуртка "Музеязнаўства" вучні не толькі збіраюць экспанаты, але і старэйшыя вучаць праводзіць экскурсіі малодшых. Экскурсавод Сарока Аляксандра (8 кл.) вучыць правільна праводзіць экскурсію Ляута Ксенію (5 кл.)

  

14.01.2017 па суботам вучні гуртка "Музеязнаўства" займаюцца зборам экспанатаў для музея. Затым вучацца састаўляць акты-прыёмкі экспанатаў і знаёмяць вучняў школы з новымі паступленнямі. Трохім Сяргей вучань 11 класа расказвае вучням пра магнітафон "Беларусь"

















 

23.12. 2016 экскурсаводы школьнага музея Казак Н., і Крукоўская Д., пазнаёмілі вучняў з гісторыяй каляднай свечкі, калядных падарункаў, а таксама расказалі аб традыцыях на каляды. 

16.12.2016 г. члены гуртка "Музеязнаўства" пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення святочных гірлянд, даведаліся як упрыгожвалі першыя ёлкі, а таксама як ўзніклі ёлачныя цацкі.

09.12.2016 г. члены пошукавай групы зрабілі выставу калядныя паштоўкі. Правялі экскурсію на тэму "Першая калядная паштоўка"

10.09.2016 г. вучаніца 9 класа Мазоль Іванна праводзіць экскурсію па экспазіцыі "Боль зямлі"

30.09.2016 г. Гаўрылік Сяргей знаёміць вучняў з прыладай праы для дабычы торфу, якой карысталіся жыхары нашай мясцовасці ў старажытнасці

20.10.2016 г. член гуртка "Музеязнаўства" Сарока Аляксандра праводзіць экскурсію для аднакласнікаў па экспазіцыі "Беларуская хатка"

02.11.2016 г. члены гуртка "Музеязнаўства" здейснілі экскурсію у музей Вялікай Айчыннай вайны (г.Мінск).

















 

















 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.