Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ресурсный центр

Дата: 5 февраля 2016 в 10:43, Обновлено 16 января 2019 в 11:54

 Раённы рэсурсны цэнтр "Зялёная школа"

              

  

Відэапрэзентацыя рэсурснага цэнтра

Загад аб стварэнні рэсурснага цэнтра.

Палажэнне аб рэсурсным цэнтры.

План  рэсурснага  цэнтра.

Птушкі года Беларусі 2000-2018

Экалагічная сцежка ўстановы

Сайт Чырвонай Кнігі Рэспублікі Беларусь

<font color="#0000ff" face="times new roman, times, serif">Экалагічныя гульні</font>

<font color="#0000ff" face="times new roman, times, serif">Практычныя парады для падрыхтоўкі і прав</font><font color="#0000ff" face="times new roman, times, serif">ядзення экалагічнай экскурсіі</font>

<font color="#0000ff" face="times new roman, times, serif">Інтэрактыўная гульня "Эталоны прыроды"</font>

11 снежня для вучняў пачатковых класаў прашла экалагічная гадзіна "Дапаможам птушкам перажыць зіму". Навучэнцы даведаліся, як можна дапамагчы птушкам перажыць зіму, якая ежа карысная для птушак, а якая шкодзіць ім. Разглядалі варыянты кармушак і корму  для птушак .

20 кастрычніка вучні пачатковых класаў  пабывалі на экскурсіі ў восеньскім парку. Яны пашырылі свае веды аб дзікарослых раслінах, распазнавалі дрэвы, кусты і травяністыя расліны, вызначалі іх адметныя прыметы.

5 кастрычніка навучэнцы 2 класа рыхтаваліся да конкурса "Фіта-гігант". Па выніках конкурса 6 кастрычніка яны занялі І месца. Віншуем з поспехам! 

                           

21 верасня на базе рэсурснага цэнтра прайшла выстава-конкурс асенніх кампазіцый "Прывітанне, восень".

Найбольш актыўны ўдзел у конкурсе прынялі навучэнцы 2 класа.

      

<font face="times new roman, times, serif">21 верасня </font><font color="#0000ff" face="times new roman, times, serif">пройдзе выстава-конкурс асенніх кампазіцый </font><font face="times new roman, times, serif">"Прывітанне, восень".</font>

Запрашаем прыняць удзел усіх навучэнцаў  установы,бацькоў, настаўнікаў.

18 мая згодна плана работы цэнтра прайшла акцыя "Дзень кветак". 

30 красавіка на базе рэсурснага цэнтра прайшоў міжраённы экалагічны злёт юных эколагаў, прысвечаны Году малой радзімы.

Фотасправаздача аб злёце

21 сакавіка   на базе раённага рэсурснага цэнтра "Зялёная школа" прайшоў  семінар   для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце,  класных кіраўнікоў  раёна   “Экалагічнае выхаванне праз работу школьнага лясніцтва”. Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні арганізацыі лесагаспадарчай дзейнасці ў рабоце школьных лясніцтваў і арганізацыі даследаванняў за ляснымі насаджэннямі. Удзельнікі семінара падзяліліся вопытам работы па практычнай прыродаахоўнай дзейнасці школьных лясніцтваў.

                   Фотасправаздача аб семінары         

17 сакавіка   прайшла экалагічная гадзіна "Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь". Вучні пазнаёміліся з рэдкімі раслінамі і жывёламі, якія неабходна ахоўваць, з правіламі паводзін у прыродзе.  Цікавымі і пазнаваўчымі былі паведамленні пра расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

21 сакавіка   на базе рэсурснага цэнтра адбудзецца  семінар   для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце,  класных кіраўнікоў  раёна   “Экалагічнае выхаванне праз работу школьнага лясніцтва”. 

У зімовы перыяд навучэнцы ўстановы рэгулярна арганізуюць папаўненне кормам кармушак, размешчаных як на прышкольнай тэрыторыі, так  і дома. Чарговы рэйд "Кармушка"прайшоў 3 сакавіка ў Міжнародны  дзень дзікай прыроды. 

      

21 лютага  для педагогаў кіраўнік рэсурснага цэнтра Захарка В.А. правяла  майстар-клас "Методыка  падрыхтоўкі і правядзення экалагічнай экскурсіі вучняў".

16 лютага навучэнцы 6-7 класаў прынялі ўдзел у экалагічнай гульні "Зямля-калыска чалавецтва".

18 студзеня для малодшых школьнікаў прайшла гульны-падарожжа "Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі".

12 студзеня навучэнцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Чыстая планета ў нашых руках". Пры дапамозе графічных сродкаў яны выказалі сваю заклапочанасць аб будучым планеты, аб тым, якой яна застанецца нашчадкам.

 11 студзеня ў рамках акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню запаведнікаў і нацыянальных паркаў навучэнцы ўстановы паспаўсюджвалі экакаляндарыкі сярод жыхароў мікрараёна. Навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у экалагічнай гульні "Эталоны прыроды". 

Изображение

2 снежня 2017 года ў  адпаведнасці  з планам работы раённага рэсурснага цэнтра “Зялёная школа” прайшоў круглы стол “Экалогія – клопат кожнага”. Свае думкі аб праблемах экалогіі выказалі навучэнцы ўстановы, настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі грамадскасці.

 У верасні - кастрычніку 2017 года навучэнцы школы вывучылі стан лясных масіваў "Дзіцячы лес", "Воўчая гара", "Чортава". Прыемна было адзначыць, што ў добрым стане знаходзяцца маладыя  пасадкі  сасны і бярозы на месцы бураломаў.  Былі выяўлены месцы пашкоджання пасадак сасны шкоднікамі. Дадзеныя факты сталі асновай для правядзення даследаванняў. 

17 сакавіка педагогі ўстановы прынялі ўдзел у рабоце круглага стала "Выкарыстанне гульнёвых форм у экалагічнай адукацыі навучэнцаў". Настаўнікі падзяліліся вопытам работы  па пытаннях выкарыстання гульнёвых форм ў экалагічным выхаванні навучэнцаў, распрацоўкі гульнёвых праграм для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў установы  і выхаваўчых мерапрыемстваў з выкарыстаннем гульнёвых форм.

17 сакавіка 2017 года запрашаем усіх жадаючых педагогаў устаноў  прыняць ўдзел у рабоце круглага стала "Выкарыстанне гульнёвых форм у экалагічнай адукацыі навучэнцаў".

Па старонках Чырвонай кнігі

30 студзеня  вучні 1-5 класаў прайшлі па старонках вуснага часопіса "Па старонках Чырвонай Кнігі". Яны пазнаёміліся з раслінамі і жывёламі, якія занесенымі ў Чырвоную Кнігу Беларусі.

Злёт школьных лясніцтваў

16 красавіка на базе рэсурснага цэнтра прайшоў міжраённы злёт школьных лясніцтваў.

Фотасправаздача аб злёце 

Экалагічны злёт

25 мая на базе рэсурснага цэнтра прайшоў міжабласны злёт юных эколагаў.

Фотасправаздача аб злёце

Кансультацыі для настаўнікаў

23 верасня прайшла кансультацыя для настаўнікаў па тэме "Рэалізацыя прынцыпаў экалагічнага выхавання ў пазакласнай дзейнасці педагога"

         

Лясы - наша будучае

У гэтым упэўнены члены школьнага лясніцтва ўстановы, якое працуе на базе рэсурснага цэнтра. Яны актыўна ўключыліся ў работу па ўзнаўленню лясных масіваў, пашкоджаных  у чэрвені бягучага года.

Зімуючыя птушкі 

<font face="times new roman, times, serif">       Для  навучэнцаў  ўстановы  8 снежня была арганізавана гульнёвая праграма "Зімуючыя птушкі". У ходзе гульні  вучні  паказалі свае веды аб зімуючых птушках нашай мясцовасці.</font>

Акцыя "Дапаможам пярнатаму сябру"

<font face="times new roman, times, serif">           У зімовы перыяд вучні ўстановы прымаюць удзел у акцыі. На прышкольнай тэрыторыі размешчаны кармушкі, якія рэгулярна папаўняюцца кормам. </font>

Міжнародны Дзень запаведнікаў

    У рамках Міжнароднага Дня запаведнікаў ва ўстанове прайшла гадзіна інфармавання. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі арганізацыі запаведнікаў, больш падрабязна даведаліся аб ахоўваемых тэрыторыях Беларусі.

Вывучаем,  каб зберагчы

18 снежня для вучняў пачатковых класаў прайшоў вусны часопіс "Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі". Навучэнцы пазнаёміліся з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.