Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.
Голосование
Якія факультатыўныя заняткі вы хателі б наведваць ў 2017/2018 навучальным годзе?
Всего 13 человек

Новости и объявления

День творчества и инициатив
Те кто пришел в школу в субботу 7 октября, смогли поучаствовать в различных мероприятиях. Основная масса учащихся отправилась в Зельву для участия в районных соревнованиях по лёгкой атлетике. Учащиеся начальных классов вместе с Белявской Е.А. открыли творческую мастерскую по изготовлению подарков для мамы, а также смогли продемонстрировать умения декламировать стихи. Учащиеся 9, 10 классов провели акцию «Чистый лес»

Уважаемые учащиеся и родители!
Оздоровительный лагерь «Радуга» для учащихся начальных классов будет работать в нашем учреждении с 03.06 по 26.06.
ПРИЯТНОГО ВСЕМ ОТДЫХА!

Паважаныя бацькі! 23 мая ў 14 гадзін адбудзецца класны бацькоўскі сход "Падвядзенне вынікаў за год і арганізацыя летняй занятасці навучэнцаў".

Сям'я - асноўны элемент грамадства. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. У сям'і дзіця вучыцца каханню і клапатлівасці. Праз сям'ю ад аднаго пакалення да другога перадаецца мудрасць, веды і традыцыі.
Вучні да гэтага дня падрыхтавалі малюнкі сваёй сям'і, разам з бацькамі склалі радаслоўнае дрэва.

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні 2 класа прынялі ўдзел у акцыі "Малюем Перамогу разам".

Вучні 2 класа Квачанюк Глеб, Хоміч Анастасія і Жданюк Паліна сумесна з супрацоўнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання павіншавалі пажылых жыхароў вёсак Рудзевічы і Дабрасельцы са святам Вялікдзеня.

27 красавіка вучні 2 класа прымалі ўдзел у раённым этапе лёгкаатлетычнага спартыўнага мерапрыемства " 300 талентаў для Каралевы".

Паважаныя бацькі!
22 красавіка ў 14.00 гадзін адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход.

У класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 25 -годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе занятка вучні разгледзелі раздзелы асноўнага закона, паўтарылі правы і абавязкі грамадзян нашай краіны, успомнілі дзяржаўную сімволіку. У канцы была праведзена віктарына па тэме занятка.

Вучні 2 класа павіншавалі сваіх матуль і бабуль са святам 8 Сакавіка. Яны падараваліі песні, вершы, зробленыя сваімі рукамі паштоўкі.

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" адбылася сустрэча вучняў з супрацоўнікамі МНС".
Яны пазнаёмілі навучэнцаў з тэхнікай, нагадалі аб правілах неасцярожнага абыходжання з агнём, што патрэбна рабіць, калі здарылася бяда. У падарунак кожнаму вучню былі раздадзены памяткі.

22 февраля прошёл конкурс "А ну-ка, мальчики!". Наши ребята и ребята из Мижеричского детского сада - базовой школы показали свою смекалку, внимательность. В команде нашей школы участвовал ученик 2 класса Кваченюк Глеб.
Поздравляем с победой команду Теглевичского детского -сада базовой школы! Так держать!

Былых выпускнікоў нашай установы павіншавалі і вучні 2 класа.

Сапраўдная зіма прыйшла да нас у гэтым годзе. Яна песціць сваім скрыпучым снегам. Як тут усядзець на месцы і не акунуцца ў зімовыя забавы?! Вучні 2 класа таксама не упускаюць такой магчымасці. Яны дасталі лыжы, канькі, санкі і весела праводзяць час.

Вучні 2 класа прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Дапамажы птушкам зімой!"

На мерапрыемстве вучні пашырылі веды пра беларускія традыцыі і звычаі. Яны разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, тлумачылі сэнс прыказак, адгадвалі загадкі. Самым актыўным удзельнікам уручылі прызы.

З цікавасцю і захапленнем вадзілі дзеці карагоды ля навагодняй ёлкі. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, абаранялі свае касцюмы. Кожны атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза.

28 декабря 2018 в 16:07 | Белявская Е. А. | нет комментариев

У класе прайшоў урок бяспечнасці па тэме "Асцярожна - электрычнасць!" Вучні даведаліся, што такое электрычнасць, адкуль яна бярэцца, называлі электрапрыборы, якія ёсць у доме.Затым усе дружна абмяркоўвалі правілы электрабяспекі, разгадвалі крыжаванку. У канцы занятка дзецям былі прапанаваны памяткі "Асноўныя правілы электрабяспекі".

19 декабря 2018 в 15:04 | Белявская Е. А. | нет комментариев

Дружна і з захапленнем працуюць вучні 2 класа ў майстэрні Дзеда Мароза.

10 декабря 2018 в 19:04 | Белявская Е. А. | нет комментариев